Беларускія энергетыкі прымуць удзел у новай праграме тэхдапамогі EU4Energy

Беларускія энергетыкі прымуць удзел у новай праграме тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза для краін "Усходняга партнёрства" EU4Energy, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"У Міністэрстве энергетыкі на мінулым тыдні адбылася сустрэча з дырэктарам сакратарыята Энергетычнага супольніцтва Янезам Копачам і экспертам па пытаннях аднаўляльнай энергетыкі і энергаэфектыўнасці, намеснікам начальніка аддзела садзейнічання краінам "Усходняга партнёрства" Святланай Карпішынай. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўдзелу беларускага боку ў новай праграме тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза для краін "Усходняга партнёрства" EU4Energy і яе рэалізацыі", - расказалі ў прэс-службе.

Праграма тэхнічнай дапамогі запланавана на перыяд да 2020 года і ўключае мерапрыемствы, нацэленыя на ўдасканаленне заканадаўства ў газавым і электраэнергетычным сектарах, у сферы энергаэфектыўнасці, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. "Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб распрацоўцы ў бліжэйшы час гадавога і чатырохгадовага планаў работы па прыярытэтных для беларускага боку напрамках", - падкрэслілі ў ведамстве.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, ДВА "Белэнерга" і іншыя зацікаўленыя дзяржаўныя органы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动