Купчына ў Аўстрыі выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з краінамі ЕС і Расіяй

Дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной па запрашэнні кіраўніка аўстрыйскага знешнепалітычнага ведамства Себасцьяна Курца прыняла ўдзел у палітычным сімпозіуме Еўрапейскага форуму ў горадзе Альпбах (Аўстрыя). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Алена Купчына на форуме выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з краінамі Еўрасаюза і Расіяй, забеспячэння рэгіянальнай бяспекі, прадставіла наша бачанне перспектыў інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце", - праінфармавалі ў МЗС.

 Адбылася сустрэча Алены Купчыной з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Актуальны парадак дня беларуска-аўстрыйскіх адносін і перспектывы развіцця дыялогу і супрацоўніцтва Беларусі з ЕС абмеркаваны таксама ў ходзе перагавораў кіраўніка беларускай дэлегацыі з генеральным сакратаром (першым намеснікам міністра) Міхаэлем Лінхартам, намеснікам міністра - палітычным дырэктарам Аляксандрам Маршыкам.

На палях палітычнага сімпозіума праведзены таксама размовы Алены Купчыной з міністрамі замежных спраў Славакіі Міраславам Лайчакам і Украіны Паўлам Клімкіным, а таксама з прадстаўнікамі еўраструктур.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动