Пасяджэнне прайшло ў Мінску. Праект прадстаўлены па выніках спецыяльнай сесіі Генасамблеі ААН. Пасля ўсебаковага абмеркавання прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны і Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў Садружнасці ўзгаднілі праекты заявы і адпаведнага рашэння. Матэрыялы пасяджэння будуць накіраваны ў краіны інтэграцыйнага аб'яднання для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.