Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і Сучжоўскі індустрыяльны парк падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісаны ў Нанкіне (Кітай) па выніках пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама пасяджэння рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Бакі таксама разгледзелі шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку, супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інвестыцый, навукі і адукацыі.