Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, Магілёўская абласная выбарчая камісія задаволіла скаргу аднаго з прэтэндэнтаў на парламенцкі пост па рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты. Таксама Лідзія Ярмошына пракаменціравала сваю сустрэчу са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Беларусі Кентам Харстэдам. Яго цікавілі пытанні доступу назіральнікаў да падліку галасоў, ён задаволены складам кандыдатаў, лічыць іх колькасць дастатковай. Яму таксама імпануе разнастайнасць - тое, што ў кандыдатаў розная палітычная арыентацыя, - расказала Лідзія Ярмошына. Намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ таксама разлічвае на выкананне рэкамендацый АБСЕ і на далейшае ўдасканаленне выбарчага заканадаўства ў Беларусі пасля выбараў у парламент.