Біясферны рэзерват "Прыпяцкае Палессе" аб'яўлены на землях Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго плошча больш за 200 000 га. Сярод асноўных задач - забеспячэнне захавання рэсурсаў біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці цэнтральнай часткі Прыпяцкага Палесся, якія маюць прызнанае нацыянальнае і міжнароднае значэнне; стварэнне ўмоў для правядзення навуковых даследаванняў, маніторынгу стану навакольнага асяроддзя; аднаўленне парушаных экалагічных сістэм.