Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Афганістана

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан і Ісламскай Рэспубліцы Афганістан па сумяшчальніцтве Алег Іваноў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Афганістана Ашрафу Гані, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат былі абмеркаваны вынікі праведзеных у 2015-2016 гадах сустрэч на вышэйшым і высокім узроўнях. Бакі дамовіліся прадаўжаць міжпарламенцкае супрацоўніцтва, а таксама пацвердзілі важнасць запланаванага на восень 2016 года адкрыцця офіса беларуска-афганскай кампаніі ў Кабуле.

У той жа дзень адбылася сустрэча пасла Беларусі з міністрам замежных спраў Афганістана Салахуддзінам Рабані. Яны разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, умацавання дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін у розных сферах, стварэння беларуска-афганскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动