www.rw.by
Беларуская чыгунка плануе ў верасні запусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў, паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Андрэй Кашко. Па яго словах, расце аб'ём перавозак пасажыраў у Польшчу. Што да перавозак унутры краіны, то зараз павялічваецца хуткасць руху і прымяняюць сучасныя саставы, каб паскорыць перамяшчэнне пасажыраў паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі.