фота: www.belta.by
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сустрэлася з кіраўніком місіі АБСЭ Каэтанай дэ Зулуэтай Аўтрам і праінфармавала аб мерапрыемствах выбарчай кампаніі, скаргах, якія паступаюць у Цэнтральную камісію, а таксама расказала пра будучыя падзеі у падрыхтоўцы выбараў. На гэты час, як расказала Лідзія Ярмошына, ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ акрэдытацыю для маніторынгу выбараў атрымаў 51 прадстаўнік. Лік акрэдытаваных назіральнікаў ад СНД павялічыўся да 165 чалавек.