Яе ўзначальвае віцэ-маршал сейма Рышард Цярлецкі. У праграме - сустрэчы ў парламенце і МЗС нашай краіны. Наведванне касцёла святых Сымона і Алены, Нацыянальнага гістарычнага музея. Акрамя гэтага, польскія парламентарыях чакаюць ў Брэсцкім аблвыканкаме і яны наведаюць свабодную эканамічную зону "Брэст".
Ваенныя Латвіі правяраюць адно са злучэнняў Узброеных Сіл Беларусі - 19 асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання беларускай арміі, паведамляюць у Міністэрстве абароны. Візіт праходзіць у адпаведнасці з дамоўленасцю паміж Беларуссю і Латвіяй аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.