Правінцыя Ганьсу нацэлена на актыўнае развіццё эканамічных кантактаў з Беларуссю

Правінцыя Ганьсу нацэлена на актыўнае развіццё эканамічных кантактаў з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў у час сустрэчы з журналістамі - удзельнікамі Еўразійскага медыясемінара сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь.

Ван Саньюнь пазітыўна ацаніў вынікі ліпеньскага візіту ў Мінск дэлегацыі правінцыі Ганьсу, у час якога былі падпісаны 8 пагадненняў аб супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. Ён таксама выказаў надзею на паспяховую рэалізацыю намечаных планаў узаемадзеяння, у ліку якіх - гандлёва-прамысловая кааперацыя і супрацоўніцтва ў сферы медыцыны.

"Ганьсу з'яўляецца ключавым пунктам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", таму наша правінцыя гатова вельмі актыўна развіваць знешнія сувязі з усімі краінамі, размешчанымі ўздоўж новага Шаўковага шляху. Гэты праект, паводле задумы кітайскага кіраўніцтва, павінен быць адкрытым для ўсіх, узаемавыгадным і гарманічным", - дадаў ён.

Удзельнікі Еўразійскага медыясемінара наведалі ключавыя прамысловыя аб'екты горада Ланьчжоў, азнаёміліся з перадавымі, экалагічна бяспечнымі тэхналогіямі вытворчасці абсталявання для здабычы і перапрацоўкі нафты, а таксама будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动