Беларускія медыкі ў бліжэйшыя гады могуць правесці першыя ўнутрывантробныя аперацыі па карэкцыі парокаў развіцця. У Беларусі ёсць сучасныя перынатальныя цэнтры, якія на добрым узроўні займаюцца адпаведнай дыягностыкай, - паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.