Фота: www.vitebsk-region.gov.by
Дні Славакіі пройдуць у Віцебску падчас "Славянскага базару. Адным са значных мерапрыемстваў Дзён стане беларуска-славацкі прадпрымальніцкі форум "Інавацыі - шлях да паспяховай інтэграцыі". Удзельнікі змогуць абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва ў энергетыцы, машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці, турызме і аздараўленні. Культурны складнік Дзён Славакіі - выстава Зузаны Рудаўскай у Мастацкім музеі, вечар славацкіх фільмаў, фотавыстава "Чароўная Славакія".