Сапраўднае купальскае застолле разгарнулася на свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне. Госці фестывалю могуць паспрабаваць стравы нацыянальных кухняў Беларусі, Расіі і Украіны на пляцоўцы «Прадмесце прысмакаў». Сёлета свята “Александрыя збірае сяброў” праходзіць пад знакам Года культуры. Таму упершыню прадставяць экскурсійны маршрут. На ім размясціліся падвор’і з беларускім друкам, кнігай, старадаўняй кухняй.