Будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку выходзіць на новы ўзровень. Ўся неабходная інфраструктура для рэзідэнтаў "Вялікага каменя" будзе гатова ўжо восенню. Разам з тым да канца года тут здадуць і першы значны аб'ект - лагістычны субпарк адной з буйнейшых кітайскіх гандлёвых кампаній. У цэлым аб'ём інвестыцый у будаўніцтва "Вялікага каменя" перавысіў сто мільёнаў долараў. Электроніка, хімія, біямедыцына, машынабудаванне, -першыя рэзідэнты пачнуць выпускаць прадукцыю ў 2017-м.