Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, спрашчэнне механізму спагнання падаткаў і ўкараненне ў галіну сучасных інфармацыйных тэхналогій атрымалі станоўчую ацэнку ў адпаведных міжнародных рэйтынгах. Дарэчы, Беларусь можа далучыцца да міжнароднага пагаднення па аўтаматычным абмене данымі аб замежных фінансавых рахунках. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча. падатковыя органы атрымліваюць доступ да рахункаў плацельшчыкаў ў замежных фінансавых установах, у тым ліку ў афшорных зонах.