Традыцыйнае народнае свята адзначылі на Палессі. Пляценнем вянкоў, пошукам папараць-кветкі і карагодамі сустракалі Купалле ў Гомелі. Тут можна было стаць удзельнікам старажытных абрадаў, паглядзець тэатралізаваныя канцэрты, модныя паказы, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальных страў. Таксама госці свята навучыліся унікальнай тэхніцы "драўняная скань", вышыўцы і вырабу абярэгаў. Галоўнай падзеяй стала спальванне пудзіла лялькі Мары.