У Парыжы да Дня Незалежнасці нашай краіны адкрылася выстава “Спадчына Беларусі”. 30 шырокафарматных работ Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча ўпрыгожылі дыппрадстаўніцтва Беларусі. Унікальныя помнікі беларускай архітэктуры ўжо выклікалі цікавасць у французскай публікі. Экспазіцыя будзе прадстаўлена ў Парыжы да канца года.