У Беларусі святкуюць Дзень Незалежнасці

 

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці.
Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Па волі грамадзян, выказанай на рэспубліканскім рэферэндуме, свята адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года.
Беларусь за гады незалежнасці не дала ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязалася ні ў адзін міжнародны канфлікт. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
"У ходзе нядаўна праведзенага пятага Усебеларускага народнага сходу былі выпрацаваны асноўныя напрамкі развіцця краіны на наступны перыяд, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэты ўсенародны форум прадэманстраваў з'яднанасць нашага грамадства, міралюбівую, шматвектарную палітыку дзяржавы, заснаваную на прынцыпах добрасуседства і супрацоўніцтва".
"Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і перш за ўсё з брацкай Расіяй. Развіваем дыялог і з суседзямі і краінамі Захаду. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і беражліва захоўваем слаўную гісторыю нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动