Новая традыцыя з’явіцца ў Беларусі. Напярэдадні Дня Незалежнасці будуць праводзіць Дзень вышыванкі. Сёлета яго прысвецяць Году культуры. Адкрыецца мерапрыемства інтэрактыўнай выстаўкай "Скарбніца Беларусі", на якой усе рэгіёны прадставяць унікальныя вырабы народнай творчасці, а таксама прадэманструюць майстар-класы.
Непасрэдна 3 ліпеня ў Мінску адбудзецца парад, а па ўсёй краіне – канцэрты і святочныя салюты.