У гэтыя дні графік ў Кіраўніка беларускай дзяржавы насычаны. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, 23 і 24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Узбекістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта з лідэрамі замежных краін. Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва у Ташкенце стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.