Фота: www.atom.belta.by
Мінск і Вільнюс завяршылі двухбаковыя кансультацыі па будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі. На іх абмяркоўвалі тэхнічныя і навуковыя аспекты праекта. Дэбаты паміж краінамі па гэтай тэме доўжацца каля пяці гадоў. За гэты час беларускім бокам падрыхтавана некалькі справаздач і дакладаў. Удзельнікі кансультацый зафіксавалі пазіцыі абедзвюх краін. Па выніках сустрэчы Беларусь і Літва падрыхтуюць сумесны даклад, які разгледзяць у верасні.