Дэпутаты шведскага парламента зацікавіліся правядзеннем выбараў у Беларусі. Напярэдадні яны сустрэліся са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай. Абмеркаваны асаблівасці правядзення сёлетняй кампаніі, удзел у ёй партый, павелічэнне колькасці жанчын у парламенце. Закраналася пытанне і аб мерах, якія прымае Цэнтральная камісія для выканання рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ.