Беларусь далучылася да міжнароднай ініцыятывы Сусветнай асацыяцыі выставачнай індустрыі - 8 чэрвеня адзначаць Сусветны дзень выстаў. Гэта прафесійнае свята спецыялістаў, якія працуюць у выставачным бізнэсе. Толькі ў Мінску штогод праводзіцца больш за 90 розных выставачных мерапрыемстваў. Па прыблізных падліках іх наведваюць больш за паўтара мільёны чалавек, практычна кожны другі госць ці ўдзельнік – з-за мяжы.