Удзел у ім прымуць прэзідэнты дзвюх краін. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня выступіць на пленарным пасяджэнні. У гэты ж дзень запланавана двухбаковая сустрэча беларускага лідэра з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб’яднаннях, міжнародную праблематыку. Галоўнай жа тэмай форуму стане сацыяльна-гуманітарнае супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве.