фота: www.president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. На парадку дня - паглыбленне эканамічных адносін Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Сярод важных для Беларусі пытанняў - канцэпцыя фарміравання ў саюзе агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Таксама будуць абмяркоўвацца напрамкі макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС.