фота: www.zolotoyvityaz.ru
Беларускія кінематаграфісты прадставілі 19 карцін на Міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь”, які праходзіць па 31 мая ў Севастопалі. Айчынныя стужкі заяўлены ў 6-ці з 7-мі намінацый. Без беларускага прадстаўніцтва праходзіць толькі конкурс ігравых фільмаў. У кожнай намінацыі міжнароднае журы па традыцыі будзе прысуджаць Залатога, Сярэбранага і Бронзавага Віцязяў, а згодна з рашэннем старшынь усіх журы лепшаму фільму любога жанру будзе ўручаны Гран-пры.