фота: www.belta.by
Праграмай запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Італіі Серджа Маттарэлай. На сустрэчы разгледзяць увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным ўзаемадзеянні, развіцці кааперацыйных сувязей. Асобную ўвагу плануецца надаць фарміраванню нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва. Таксама падчас візіту ў Ватыкан адбудзецца сустрэча з Папам Рымскім Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.