фота: www.belarus.by
XIII Гомельскі эканамічны форум сабраў рэкордную колькасць замежных удзельнікаў за ўсю сваю гісторыю - амаль 300 чалавек з 29 краін. У ліку замежных удзельнікаў мерапрыемства - афіцыйныя дэлегацыі, супрацоўнікі пасольстваў, работнікі банкаўскіх і фінансавых устаноў, бізнесмены. Цікавасць да форуму праявілі Кітай, Германія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Аўстрыя. Упершыню ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі Ірландыі, Харватыі, Кыргызстана, Узбекістана, Сірыі. Інвестарам прапануюць да рэалізацыі больш за 150 праектаў.