Запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Сэрджыа Матарэла. На сустрэчы плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў.
Падчас візіту ў Дзяржаву Ватыкан адбудзецца сустрэча з Папам Рымскім Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.