Купальшчыкі на Лідо
www.artchive.ru
150-годдзе выдатнага мастака ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2016-17 гады. Бакст быў аўтарам сцэнаграфіі да балетных спектакляў Сяргея Дзягілева, што і тлумачыць месца выставы. Свае работы на ёй прадстаўляе беларускі мастак Алена Вантрыён-Макарэвіч. Майстар пэндзля падрыхтавала для гледачоў больш за дзясятак работ, прысвечаных балету. «Белы лебедзь», «Партрэт балярыны» - у Мінску палотны пакажуць ўпершыню. Дарэчы, жамчужыны дзягілеўскіх «Рускіх сезонаў» - спектаклі «Тамар» і «Шахеразада» - у гэтыя дні на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета.