Мінчане і госці сталіцы ўбачаць 14 спектакляў. Лепшыя калектывы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Ізраіля прадставяць не толькі новыя, але і спектаклі-лаўрэаты шматлікіх фестываляў. Напрыклад, у праграме спектакль "Забіць Караля" Пензенскага абласнога тэатра "Лялечны дом" (чатырохразовы лаўрэат расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска").