Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Дакумент дазваляе ў тым ліку бязвізавы транзітны праезд праз тэрыторыю нашай краіны. Таксама гэта тычыцца часовага знаходжання на тэрмін не больш за 30 сутак з дня ўезду праз міжнародныя пункты пропуску. У дадзеным выпадку грамадзяне ААЭ змогуць у добраахвотным парадку зарэгістравацца па месцы фактычнага пражывання.