www.mfa.gov.by
Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з парламенцкім намеснікам міністра замежных спраў Японіі Мікі Ямада. Дыпламаты разгледзелі аспекты беларуска-японскага супрацоўніцтва ў сферы рэабілітацыі насельніцтва і тэрыторый, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 года і аварыі на АЭС "Фукусіма-1" 2011 года.