Аляксандр Лукашэнка
фота: www.belta.by
Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, адміністратарам Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. Прэзідэнт падзякаваў Хелен Кларк і памочніку Генеральнага сакратара, дырэктару рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу за іх уклад у справу пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы.