Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы ў Нью-Ёрку на палях пасяджэння генасамблеі ААН кіраўнікоў беларускага і таджыкскага знешнепалітычных ведамстваў. Уладзімір Макей і Сіраджадзін Аслаў дамовіліся аб выкарыстанні магчымасцей і кантактаў абедзвюх дзяржаў для ўзаемнага развіцця. На сустрэчы яны падкрэслілі важнасць адкрытага і зацікаўленага ўдзелу ўсіх дзяржаў па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму.