Бліжэйшая ацэначная місія МАГАТЭ наведае Беларусь у кастрычніку гэтага года, -заявіў генеральны дырэктар агенцтва Юкія Амана пасля наведвання Беларускай АЭС. Задача экспертаў - разгледзець дзейнасць нацыянальнага рэгулюючага органа ў галіне ядзернай энергетыкі. Падчас цяперашняга візіту гендырэктар МАГАТЭ з задавальненнем адзначыў жаданне Беларусі прытрымлівацца прынцыпаў гарантавання бяспекі і рэкамендацый агенцтва.