Беларусь адыгрывае вядучую ролю ў процідзеянні гандлю людзьмі. Пра гэта гаварылі ўдзельнікі міжнароднага круглага стала "Гандаль людзьмі: ліквідацыя прымусовай працы". Мерапрыемства прайшло ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамляе беларускае МЗС. Дыскусію правялі па ініцыятыве Беларусі і так званай Групы сяброў. Гэтая группа была арганізавана ў 2010-м па прапанове Беларусі. У яе ўваходзяць 24 дзяржавы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету.