Фота: www.sputnik.pruzhany.net
Савет еўрарэгіёна "Белавежская пушча" сабраўся ў гэтыя дні ў Пружанскім раёне для абмеркавання сумесных праектаў па праграме Польшча-Беларусь-Украіна да 2020 года.
Беларускі бок падрыхтаваў канкрэтныя прапановы для падачы сумесных заявак у Еўракамісію. Гэта добраўпарадкаванне гарадскога парку Пружан з летнім амфітэатрам, асфальтаванне дарог у напрамку Белавежскай пушчы і іншыя праекты.