фото: www.old.edu.bsu.by
Міністр адукацыі нашай краіны Міхаіл Жураўкоў упершыню наведаў з візітам Султанат Аман. Падчас праведзеных сустрэч абмеркаваны пытанні арганізацыі навучання аманскіх студэнтаў у Беларусі на англійскай мове. Прагучала прапанова арганізаваць цэнтр арабскай мовы і культуры пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і стварыць цэнтр беларускай мовы і культуры ў адной з устаноў адукацыі Амана. Акрамя таго можа з’явіцца сумесная беларуска-аманская адукацыйная структура на тэрыторыі Султаната, і ў Аман накіруюць нашых выкладчыкаў інжынерных і тэхнічных спецыяльнасцей для работы на кантрактнай аснове.