фота: www.whereminsk.by
Маштабны форум ладзіцца раз на два гады. За пяць дзён мінчане і госці сталіцы ўбачаць 14 спектакляў. Сваю творчасць пакажуць лепшыя калектывы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Ізраіля. Асаблівасць сёлетняга фестывалю - у разнастайнасці жанраў і форм, а таксама арганізацыйна-творчых структур (дзяржаўныя, акадэмічныя, прыватныя тэатры). Спектаклі пройдуць на пяці сталічных пляцоўках.