Радыё "Беларусь" чакае работы пад назвай "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі". Арганізатары конкурсу - міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам КНР, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта. Больш падрабязная інфармацыя - на сайце radiobelarus.tvr.by.