Эканамічны крызіс не паўплываў на бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Рыгор Рапота

фота: www.ria.ru


     Эканамічны крызіс не адбіўся на бюджэце Саюзнай дзяржавы, - заявіў дзяржсакратар інтэграцыйнага аб'яднання Рыгор Рапота. Нягледзячы на тое, што летась двухбаковы тавараабарот знізіўся на 27%, памер бюджэту Саюзнай дзяржавы сёлета не паменшаны, ён застаўся на ранейшым узроўні. Больш за палову саюзнага бюджэту ідзе на навукова-тэхнічныя праграмы, якія маюць дзве мэты: развіццё супрацоўніцтва навукоўцаў дзвюх краін і стварэнне інавацыйнага прадукту. Саюзная дзяржава павінна заставацца лідарам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, - заявіў таксама Рыгор Рапота. Узровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве сёння значна вышэй, чым у Еўразійскім эканамічным саюзе. Паміж краінамі адсутнічае пагранічны кантроль, вырашаюцца пытанні роўных правоў грамадзян, актыўна ствараюцца сумесныя прадпрыемствы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动