Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын выказала гатоўнасць ЕС распачаць далейшыя крокі па пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю. На сустрэчы з міністрам гандлю Уладзімірам Калтовічам яна паведаміла, што Савет ЕС распрацаваў меры, накіраваныя на збліжэнне з нашай краінай, у тым ліку па садзейнічанні ўступлення ў СГА і пашырэнні доступу да рэсурсаў еўрапейскіх фінансавых інстытутаў.
Уладзімір Калтовіч, у сваю чаргу, адзначыў, Еўрасаюз - другі па значнасці (пасля Расіі) рынак для беларускага экспарту. Летась тавараабарот з краінамі ЕС склаў больш за 14 млрд долараў, каля паловы інвестыцыйнага імпарту Беларусі прыпадае менавіта на долю Еўрасаюза.