Такое заяўленне на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам банка Аланам Пію зрабіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На думку Прэзідэнта, Беларусь партнёры заўсёды цанілі за сумленнасць. Калі мы ўзялі на сябе абавязацельствы, мы, чаго б нам гэта ні каштавала, іх выконваем, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што такой палітыкі Беларусь прытрымлівалася ў самыя цяжкія часы свайго існавання як незалежнай рэспублікі.