Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у выставе CeBIT - найбуйнейшай у свеце. У Гановеры, сталіцы Ніжняй Саксоніі, ідуць дзелавыя перамовы з вядучымі вытворцамі тэлекамунікацыйнага абсталявання. Свае навінкі на выставу прывезлі больш за тры тысячы кампаній з усяго свету. Асноўныя напрамкі гэтага года - сеткі перадачы даных, камп'ютэрная бяспека, штучны інтэлект і трохмерны друк.