Кіраўнік дзяржавы накіраваў прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба"

Фота: www.sportclub.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нашай краіне гэта цудоўнае свята дзіцячага хакея праводзіцца ўжо дваццаты раз. З кожным годам расце майстэрства каманд-удзельніц, усё больш вострая і цікавая барацьба на лядовых пляцоўках", - гаворыцца ў прывітанні. Як лічыць Прэзідэнт, хакейныя турніры - гэта заўсёды яркая, незабыўная падзея. Прадэманстраваўшы сілу і волю да перамогі ў час раённых, гарадскіх і абласных этапаў, у фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў выйшлі лепшыя каманды. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі развіццю дзіцячага спорту ўдзяляецца вялікая ўвага, а здароўе нацыі з'яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што такія мерапрыемствы, як "Залатая шайба", стануць яшчэ больш масавымі і ўнясуць значны ўклад у прапаганду фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动