Аляксандр Лукашэнка
фота:www.belarus.by
Ініцыятыва стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху - гэта вялікая ідэя ў імя аб'яднання і стварэння. Такую заяву зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая. Адно з пытанняў датычылася Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", які закліканы стаць важным звяном гэтага новага шляху. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чакаюцца сур'ёзныя інвестыцыі у гэты праект на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, па словах Прэзідэнта, падчас стварэння кластара важна не дапусціць раздзяляльных бар'ераў. Праект адкрыты для, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.