фото: www.industrialpark.by
Перш за ўсё гэта тычыцца экспартаарыентаванай прадукцыі, заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка на адкрыцці дзелавых сустрэч «В2В Беларусь - Бельгія 2016». Яшчэ адным напрамкам для ўзаемадзеяння ён назваў інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Па словах Аляксандр Ярашэнкі, Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай. Стратэгія яе знешняга гандлю на перспектыву будзе працаваць па формуле «30-30-30». Гаворка ідзе пра працэнтныя суадносіны ў агульнай долі экспарту беларускай прадукцыі ў Расію, краіны Еўрасаюза і далёкай дугі. Паводле слоў намесніка міністра, у мінулым годзе Бельгія ўваходзіла ў дваццатку асноўных краін - партнёраў Беларусі.