У Мінску прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

 фота: www.belta.by
       

        У Мінску прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. На парадку сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі больш за 10 пытанняў. Яны закранаюць увесь спектр дзейнасці аб'яднання. Саюзнае будаўніцтва Беларусь і Расія вядуць у няпростых умовах. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У той жа час ён падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася, не павінна ўплываць на расстаноўку прыярытэтаў у рабоце Саюзнай дзяржавы. І важнейшы з іх - усебаковае супрацоўніцтва дзеля дабрабыту народаў. Таксама Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі павінна выступаць як моцная платформа для развіцця ўсяго спектра ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама аказаць дзейсную падтрымку станаўленню Еўразійскага эканамічнага саюза, - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

        Па выніках Вышэйшага дзяржсавета зацверджаны і бюджэт - амаль у 7 мільярдаў расійскіх рублёў. Ён сфарміраваны на ўзроўні мінулага года. Трэць сродкаў пойдзе ў прамысловасць, сельскую гаспадарку і транспарт. Грошы пойдуць на фінансаванне сумесных праграм і праектаў. З 2016 будзе зроблены акцэнт на супрацоўніцтве ў навуцы. Сярод саюзных праграм чатыры новыя. Гэта распрацоўкі ў сферы нанатэхналогій, чыгуначнага транспарту, сістэм бяспекі і касмічнай галіны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动